Цябе сустрэну, мама...

Николай Карташевич
Як толькі блысне ноччу зорка,
Цябе сустрэну, мама, зноў.
Ад слёз у горле стане горка...
"Ну, як жывеш, сынок, здароў?!"

Твая ўсмешка гляне ў вочы,
Свае я ціха апушчу,
Ды і расказваць не ахвочы,
Стаю, прыціхшы, і маўчу.

"Ну што, прыйсці гатовы ты дамоў,
Ці будзеш вечна дзесь блукаць?"-
І даланёй па валасах малому
Пяшчотна гладзіць. Што сказаць?

Скажу як ёсць: шкадую сілы,
Каб заўтра ўсё ж дамоў прыйсці,
"Мой родны кут, як ты мне мілы",
Ці хопіць іх цябе знайсці?!