Камянi

Николай Карташевич
Камяні, камяні, камяні,
Раскіданыя россыпам,часам.
Ты ўспомні сваё, памяні
Усіх тых, хто не шчоўкнуў абцасам.

Камяні, камяні, камяні,
Каму будзеце заўтра патрэбны?
Ці ўбачаць свой свет прамяні
Тых руінаў часоў нашых срэбных?

Камяні, камяні, камяні,
Раскіданыя некалі часам,
Вы на сэрцы маім рамяні,
Смутак горкі і след ад лампасаў.

Прыйдзе заўтра схаваны той час,
Дзе сваё дазбіраем каменне.
Зразумей, дух руінаў не згас,
Ён ішле нам сваё прыцягненне.