Моладзi дарога

Мария Мучинская
Гучалi звонкiм  лейтматывам
У прошлым веку словы песнi:
Што шлях для моладзi адкрыты
У зiмку, восень, лета, весну.

А пажылым – заўжды пашана,
Узнагарода за iх працу,
За iх руплiвасць i адданасць,
За смелы погляд, нораў хвацкi.

Укаранiлi песнi гукi
У гэтым веку, мне здаецца.
Бо моладзь ад дарог, навукi,
Прысесцi першай вельмi рвецца.

I ёй адчынена дарога,
Няма да мэты перашкоды.
У сэрцах пуста… Што такога?
Такая вось настала мода,

А пажылыя – у пашане,
Стаяць, як помнiкi жывыя.
Хiстае iх, яны ў змаганнi,
Сваiх памылак вартавыя.