Узiмку

Анна Атрощенко
Рэальнасць гэта, дзіўны сон...
Нібыта вішня зацвіла.
Ляцяць пялёсткі ля вакон
У бок чужога ўжо сяла.

Каля двара -- клёнік адзін
У хустцы новай, белай.
Віецца снег каля рабін,
Абдымкі шле нясмела.

Заснежаны і небасхіл,
Мароз шчаку мне апячэ.
У восені няма ўжо сіл,
Каб цеплыню дарыць яшчэ...