Мне салоука пяе i шчабеча

Людмила Шаблыко
Мне салоўка пяе і шчабеча
Пра жыццё і каханне сваё,          
І пяю я  салоўкай  у леце,
Бо здзіўляе  навокал усё…
Маё сэрца звініць і шапоча
І  пяшчотаю  вабіць  усіх.
Як прыгожа пяюць раніцою          
Салаў’і аб каханні дваіх.
Хараство залівае прасторы,
Каб жылося цудоўна усім,
Нарадзіліся дзеці з Душою,
Кабы доля не здрадзіла ім.