Люты

Людмила Воронова Супрун
Люты ўжо не той, што быў
У часы былыя.
Лютасць недзе ён згубіў,
Як гады - старыя.

Не марозіць, як раней,
Не румяніць шчокі.
Стаў ён быццам бы слабей,
Выгляд - бы ў сарокі.

Бела-чорнае крыло
Поле абдымае.
Сонца ў небе не відно,
Дым павіс над гаем.

Мінус - зранку, плюс - удзень,
Смужна і вільготна…
Люты ціхенька брыдзе
Па шляху самотны.