Цень на шляху

Мария Мучинская
Што б не сустрэлi на сваiм шляху:
Карункi шчасця, павуцiну зла;
Пераплываем бурную раку,
Цi зорка ясная ўсплывае з дна –
Усё не выпадкова, Божы дар.
То  смех, то слёзы дорыць новы день,
Жыццё бяжыць, листае каляндар,
А лёс фарбуе на свой лад наш цень.
Iдзём па не ўзаранай цалiне,
Ахутаў долi шлях густы туман.
Гасподзь сваёй рукой вядзе ў iмгле,
Мiж цемрай i святлом рысуе грань.
Мы спатыкаемся, сышоўшы ўбок,
Вяртае Усявышнi нас на шлях.
Шле непагадзь, дае жыццёвы ўрок,
Душу каб не сцiскалi ў ланцугах.
Свой цень мы кiдаем на радавод:
Цi зорачкай, цi згусткам чорных хмар.
Нашчадкам, як аванс, даём узлёт,
Цi ад грахоў вуглёў курашчы жар…