Бясснежны снежань

Станислав Шастак
Праходзяць дні і вечары,
Не бачу, як праходзяць ночы. Бясснежны снежань на двары
А недзе з малахітам вочы.

Там нават ёсць мароз і снег,
Знаёмыя лясы, пагоркі
І далятаюць да мяне
Абрыўкі роднае гаворкі.

Там яшчэ многа чаго ёсць,
Чаго мая душа шукае
Ды толькі я там рэдкі госць,
Бо доля ўжо мая такая

А раніцою пяшчотна я
Цалую кволую надзею,
Шчаслівым буду я ўдвая,
Як малахіт вачэй сагрэю!