Дзень надзей

Станислав Шастак
Дзень жыцця майго наступны
Чым мяне сустрэнеш ты
Негаворкі, непадкупны,
Як іконы лік святы?

Чым сустрэнеш мяне ўранку?
Якім будзе ход падзей?
Мажа прынясеш світанку
Шапку поўную надзей!

Адзавешся словам родным
Не забытым анідзе
Такім мяккім і лагодным,
Так патрэбным у бядзе.

Можа позіркам яскравым
У душы развееш змрок
І выдатней пойдуць справы
Ўсім сумненням назнарок.

І адкрыюцца дарогі,
Што вядуць у родны край,
Без апаскі, без трывогі,
Без аглядкі зазвычай.

Дзень жыцця майго прыўкрасны
Прынясі ты навіну:
Абудзіўся розум ясны -
Што закончылі вайну!