Твой гучны голас

Мария Мучинская
(Прысвячэнне Яўгену Фамiчу Зялкоўскаму)

Бягуць дзянькi, бягуць стагоддзi,
Жыццё нас кружыць, быццам кола.
Якое шчасце, калi ў згодзе
Душа i сэрца, твая доля.

Калi ты можаш азiрнуцца
На свой абшар, што сеяў з ласкай.
Калi спяваеш ад пачуццяў,
Калi былое, як закваска!..

Пралёг твой шлях бацькоўскай сцежкай
Пад спеў валожынскiх вятрыскаў.
Святло, пралiтае на ўзмежку,
Квiтнее полем каласiстым.

У сваiх творах кут бацькоўскi
Заўжды ўсхваляеш з шанаваннем.
А вочы – водблеск прамяньковы,
Любоў шлюць краю i прызнанне.

Ты сваiх продкаў гучны голас,
Што не пагас пад буры цiскам,
Налiты жытнi ў полi колас,
Маяк-прамень сябрам i блiзкiм.

Ты прыклад, як любiць бясконца
Жыццё, свой край, куток радзiмы.
Душа шле песнь сваёй старонцы,
Мацуе нас у гурт адзiны.

Вiншуем шчыра з Юбiлеем!
Падзяку шлём i паважанне!
Няхай твой голас зоры сее,
Духоўнасць будзiць i каханне…