Пытанне

Сергей Заровский 3
Прашу прабачэння, але ёсць пытанне.
Хто скажа дакладна, шукаць дзе каханне?
Аднойчы сустрэўся я з ім, але потым,
Ня ведаю сам, як жыццёвым турботам
Здабыць атрымалась над ім перамогу.
Ня скарджуся я на хваробы, дарогу,
На цяжкія справы і доўгія ночы,
На вельмі складаны характар жаночы.
Я сам, як прыгледзецца, той падарунак,
Няма толькі што, дзе паставіць гатунак,
Каб бачна было пры спатканні адразу.
Магчыма схавацца за яркую фразу,
Калі на душы ёсць такое жаданне,
Але хто адкажа мне ўсё ж на пытанне?