З Юбiлеем!

Мария Мучинская
Жыццё бяжыць, учора, здэцца,
Гулялi ў школу i пяклi пiрог.
На спор, мы абганялi вецер,
Рабiлi ў будучынь свой першы крок…

Мiльгалi днi, расла свядомасць,
Крытычна выбiралi ўдалеч шлях.
Гублялi блiзкiх i знаёмых,
Змяняла радасць слёзы на вачах.

Сягодня можна азiрнуцца
На гучны, каласiсты свой абшар.
Ды ажывiць свае пачуццi,
Падзякаваць за лёс, за Божы Дар!

Прайсцi павольна той жа сцежкай,
Наканаванай доляй для цябе.
Прысесцi ў  думках на абмежках,
Што ратавалi, сцераглi ад бед.

Любiмым заглянуць у вочкi:
Нашчадкам, родным, блiзкiм i сябрам,
Былi што побач у час змрочны,
Дзялiлi сонца й вецер папалам…

Падзякаваць лясам прасторам
За прадаўжэнне роду, гучны смех.
Паклон за ветлае  «учора»
Кiрункам станецца да новых вех…

На Юбiлей, як падарунак,
Пушысты, яркi, сонечны букет,
Спавiты ўзорамi карунак,
З усмешак, пацалункаў непасед,
Сяброў i блiзкiх пажаданняў,
Кахання, цеплынi i дабрынi.
Ды промня зыркага ў час раннi,
Што ў сэрцы ўскалыхне цяпла агнi.