Я - не паэта, не сябра Саюза...

Юрий Боровицкий
***
         Я не паэта, о крый мяне Божа!
                Янка Купала

Я - не паэта, не сябра Саюза,
Бог мне не даў гэты дар.
Маці-Радзіма - адзіная муза,
Я ёй - адданы пясняр.

Я - не чалец і не член, безумоўна.
Дзе ж тут паэтам мне быць?
Мова забытая, родная мова,
Як мне цябе не любіць?

Не абіраю я родную маці,
Дорыць сама мне радкі.
Мне ж застаецца іх толькі збіраць
І уплятаць у вянкі.

Я - не паэта, й не трэба мне гэта.
Богам мне дадзены дар
Песняю славіць і зімку і лета,
Квецень каліны... і жар;

Мовай забытаю, роднаю мовай
Край апяваць свой і жыць,
Каб яго бачыць штодзённа нанова
І каб да скону любіць.

27 - 30. 12. 2023 г.