Адаму Мiцкевiчу

Станислав Шастак
Шкада, не дачакаўся ты, Адаме,
Каб твая ЛІтва стала вольным краем!
Таго і мы, як ты, жадаем самі,
Але дагэтуль вольнасці не маем!

Ўжо болей двух стагоддзяў праляцела,
Як геній твой з'явіўся ў родны кут.
Народ Літвы за волю біўся сьмела,
Ды Бог не даў пазбыцца рускіх пут.

Але мы памяць той Літвы шануем
І гэтак жа журымся, як і ты!
Мы ВКЛ, клянуся, адбудуем
І ўсе народы ў ім будуць браты!