Хавае акiян

Мария Мучинская
Хавае акiян пад гладдзю  сiняй
Скарб векавых прыгод i таямнiц,
Скаваў у нетрах, агарнуў руцiнай,
Закрыў на дне, вятрам не разбудзiць.

Спавiты воды прахалодай зiмняй,
Русалак царства безтурботна спiць,
Сiрэны  клiчуць з ласкаю гасцiннай,
Пад вечны звод загадачных цямнiц.

Душа няўрымслiва пазнаць iмкнецца
Стыхii  нораў, зразумець капрыз,
Шукае шлях да Пассейдона сэрца.

Пытлiвы позiрк сярод хваль-кулiс
Штогод адкрыць шырэй скарбонку рвецца,
Загадак i адгадак множыць спiс.