Эмацыйны роздум

Станислав Шастак
Эмацыйна я ўжо выгараў да тла.
Ні жаданняў, ні турботаў  больш няма.
Не ўзбуджае ўжо ні лета, ні зіма,
І у вершах няма лёгкасці, святла.

І больш не ўдаецца думак ход
Ясна і лагічна асвяціць.
Не магу распланаваць, як жыць,
Нават на чвэрць года напярод.

Не магу ніяк я ўразумець,
Для чаго да гэтае пары
Людзі раздзімаюць войн кастры?
Ці складана мірна жыць умець?

Хутка ўжо ачолім тэрмаяд
Сонечнай энергіі крыніцу.
За які рэсурс яшчэ нам біцца?
Безліч для чаго ваенных  страт?

Мабыць мірна жыць - гэта навука
Больш складаная, чым тэхнікі прагрэс!
Гадаванне душ - то цёмны лес,
Дзе паэзія - гармонія, хоць мука.

Чым ясней, лагічнай кожны з нас
Зможа свае планы распавесці,
Тым лягчэй сумесна пошук весці,
Шлях да мэты аптымальны тут якраз.

Мэтаю ж Зямлян павінна быць:
З розумам без войн жыць на планеце!
Бо такой другой ва ўсім сусвеце
Мы дагэтуль не змаглі адкрыць!