Дракона год

Мария Мучинская
Блукаем непрытомна ў мiражах,
Святла мяжа пераплялася з цемрай.
Нядбайнасць у нячыстага ў руках,
П`ём квас дурманны i губляем веру.

Хлусня мяняе выгляд, сарафан –
То пернiкам, то бiзуном вiецца,
То грубы бас, то вытанчаны стан
Хаваюць за хiмерай смецце.

На пiку сёння час, як бы жанглёр,
Крок у дрымоце –  i дракона пашча,
Ды рогат злы, анёлаў паўшых хор –
Жыцця парваны пасак не завяжаш.

Не прытулiцца моўчкi сярод льдзiн,
Разладзiцца фальшывае гучанне.
Бур`ян заўжды бярэ ў палон палын,
Дракона год, як веха на вулкане.

Надзея цеплiцца i будзiць крык,
Нябес сiмфонiя ўварвецца ў хаты.
Ды мудры подых з тых вякоў былых
Расчынiць насцеж перад Сонцам краты…