Вечаровы час

Анна Атрощенко
Вечаровы час дрымотны,
Сонца знікла за сялом...
Вечар ціхі і самотны
Нам ківае каласком.

Цішыня вітае поле,
Не спявае песню птах.
Вецер, нібыта ў няволі
Дажджом плача па начах...