Млын часу меле на муку...

Юрий Боровицкий
***
Млын часу меле на муку
Наш беларускі лёс.
Не на маім, відаць, вяку
Узняцца да нябёс.

Не на маім вяку раку
Тут назавуць ракой.
Млын часу меле на муку
Наш лёс чужой рукой.

Адсейвае народны дух,
Наш беларускі свет.
А ён амаль ужо патух,
Згубіў адметны след.

А змеле, будзе нам мука.
Лягчэй ці стане лёс?
І будзе зноў ламаць рука
Хлеб з горыччу - ад слёз.

08. 01. 2024 г.