Нявызначанасць

Станислав Шастак
Niepewnosc.
Аўтар:Adam Mickiewicz
(пераклад:Станислав Шастак)

Як цябе не бачу - не тужу, не плачу.
Не трачу прытомнасць, як цябе пабачу.
Але як даўгі час цябе не страчаю -
Чагось не хапае, кагось зрэць жадаю.
Тугой ахінуты задаю пытанне:
Ці гэта сяброўства? Ці гэта каханне?

Як з вачэй знікала, не змог ані разу
Аднавіць твой вобраз мроямі адразу.
Аднак адчуваю часта мімаволі ,
Што ён заўжды блізка ў памяці даволі.
І зноў паўтараю пра сябе пытанне:
Ці гэта сяброўства? Ці гэта каханне?

Меў пакутаў многа, ды ўявіць не мог,
Выліць маё скаргі каля тваіх ног.
Хадзіў я без мэты, не сачыў дарогу.
Выйшаў задуменны зноў к твайму парогу.
Сабе на ўваходзе задаю пытанне: Што мной кіравала? Звычай ці каханне?

Для твайго здароўя мне жыцця не шкода,
Я  ў пекла спусціўся б, як была б нагода.
Хоць не маю ў сэрцы смеласці такой,
Ды хачу каб мела ты мір і спакой.
І зноў паўтараю пра сябе пытанне:
Ці гэта сяброўства? Ці гэта каханне?

На мае далоні, як паложыш рукі
Мір мяне ахіне, знікнуць тугі мукі.
Мрою ў сне спакойна скочыць так жыццё
Абуджае голас - то сэрца біццё -
Які мне галосна задае пытанне;
Ці то ёсць сяброўства? Ці ўсё-ткі каханне?

Калі табе песню гэтую складаў,
Вешчы дух нябесны мною не ўладаў.
Сам здзіўлення поўны я не заўважаў,
Адкуль браў я словы, адкуль рыфмы браў?
І я ў канцы песні запісаў пытанне: Што мяне натхніла? Дружба ці каханне?