Мужчынам

Станислав Шастак
Жанчын каханых красці трэба,
Другога выхаду няма!
Яны ёсць падарункам неба!
Жыцця салодкая хурма.

Жыццё без іх - ёсць існаванне,
Пустая трата дзейных сіл.
Пазнаць магутнасць нашых крыл -
Каханыя даюць жаданне!

З каханымі няма самоты,
Вядома, як далей ісці.
Без іх туга, без іх турботы
Ёсць спадарожнікі ў жыцці.

Жанчын каханых красці трэба,
Няважна дзе, няважна як!
Бяздзейнасць не даруе неба
І існавацьмеш, як бядак!