Як быццам бы памерцi

Ицхак Скородинский
У метро ўрываючыся,
ў злосць штурхаючыся,
і рэшткі страсаючы
з сну,
мы патраплялі ў эскалатар,
хутчэй, яшчэ хутчэй…

Яна!!!

Стаяла каля гэтай рэчкі,
падзяляла нас на твары,
і,
будзіла ў кожным з нас
цікаўнасць…

Мы азіраліся, але,
як зачараваныя рухам,
праскоквалі ў цягнікі
і выносіліся.
Куды?!

. . . . . . . . . . . . . . .

А погляды
аб шкло, аб шкло…
А твары моршчыліся крыва…
- Дапамагчы, дапамагчы бы!
Але, нявольнікі лёсаў…
Далей выносіліся ўбок…

. . . . . . . . . . . . . . .
От.

Мы,
…адыходзілі,
так,
патроху,
мы забываліся,
глядзелі
удалечыню,
і…

І кожны, кожны ўспамінаў
з найлягчэйшым смуткам
і з любоўю,
яе працягнутыя рукі,
яе заплаканыя вочы…
. . . . . . . . . . . . . . .
Мы ўскаквалі пасярод…
І ўсе пыталіся пра сябе…

Што гэта было? Смерць любові?

... Вачэй пякучых і звярынай болю
не вытрываць…
І не знайсці,
і не знайсці нам было больш.

Яе.

Сышла, сышла, сышла.


Сысці.

...Як быццам бы
памерці.