Крылы...

Бринг Бай Зе Винд
Паношаныя крылы нечых мар
На вешалцы заместа парасона
Чакаюць быццам лепшага сезона,
Схаваўшыся ад слёз душэўных хмар.

Радзей ўсё адлюстроўваецца крок,
Слізгаючы па скразняках тым рэхам,
Дэе сум маўчыць у абдымку з чалавекам,
І стомна дыхае надзеяй каля шчок.

Таксама ў кубку  на ноч малако.
Няхай на ім так часта апякаўся.
Цярпеў, маўчаў, ніхто не здагадаўся,
Аб тым, што ён не бачыў свет вакол.

Пра тое, як хацеў ён дараваць,
Чакаў ў дзверы грук, гук тэлефона
Таго, хто крылы мілага фасону
Забыўся, адыходзячы, забраць...