Родину нельзя не любить...

Зинаида Новосад
Радзіму нельга не любіць,
Яе зямелька нам святая,
Адсюль жыццёвы шлях бяжыць,
З чужых краёў назад вяртае.

Радзіму трэба шанаваць,
Няхай яна мацнее ў свеце,
Каб вораг нас не змог зламаць,
Не сірацелі нашы дзеці.

Мой дружа, памятай, што нам
Надзейна там, дзе Бог кіруе.
Нясе адказнасць кожны сам,
Каму ў жыцці сваім шчыруе.

Калі па волі лёсу ты
Ў краіне іншай пражываеш,
Душа не стане дном пустым,
Калі Радзіму ў сэрцы маеш.

Радзімай трэба даражыць,
Яна заўсёды промнем будзе,
Які ніколі не згасіць.
Бацькоўскі дом любіце, людзі!