Снег роднай зямл

Ольга Лисицкая
Снег гэтай зімы самы чысты і белы,
Гуллівы, распешчаны, сыты і спелы,
Жамчужна-язмінавы і лёгкакрылы.
Снег нашай зімы самы-самы шчаслівы!

У сонечны дзень ён заўжды непаўторны:
Імклівы, агністы, сапранава-зорны,
Магічны-нефрытавы, нават квяцісты!
Снег роднай зямлі самы светлы і чысты!