Сiла вялiкая...

Татьяна Цыркунова
Сіла вялікая, сіла арліная,
Ты не прапала, краса лебядзіная?

Сіла гарачая ды ганарлівая,
Сіла раскутая, часам жахлівая.

Сіла жалезная, сіла магутная,
Усеўладная, сіла пакутная.

Ты незвычайная, ты непарушная,
Сіла народа майго, што не зрушана.

Здрады не ведала, сэрцу ты мілая,
Беды адольвала, гора асільвала.

Ты нерастрачана, сіла нязмерная,
Крэпасцю духа сваёй непамерная.

Постаць вялізная ў час непагоды,
Сіла зруйноўвала беды-нягоды.

Сіла вялікая, сіла арліная,
Ты ў цэлым свеце такая адзіная...