Калiсьцi дзень быу для мяне - нiшто...

Юрий Боровицкий
***
Калісьці дзень быў для мяне - нішто,
А зараз ён - усё маё жыццё
Ад нараджэння ўранку да змяркання.
У ім усё: і шчасце й хваляванне,
Усе турботы і усе трывогі,
Увесь я сам і ўсе мае дарогі.
А заўтра зноў, магчыма, нараджуся
У тым жа месцы ў той жа Беларусі,
Каб зноў заўважыць: што было "нішто" -
І ёсць мой лёс, і ёсць маё жыццё.
Прабач, чытач, што рыфмы не шукаю
Я да жыцця. Прымі, якое маю.

27. 01. 2024 г.