Рака пад...

Татьяна Цыркунова
Рака пад тоўстым моцным лёдам,
Не бачна плыні аніяк.
Цячэ вадзіца пэўным ходам,
Што ж, Нёман і зімой мастак.

Прыгожы, дужы наш асілак,
Прынёмання чароўны страж.
Прыродай створаная сіла,
Часамі завярне віраж.

Ды скованы цяпер марозам,
Ён мае вінаваты від.
Нібыта дзядзька, што цвярозы,
Не весялун, мароз агід.

Ён адрадзіцца зноў вясною,
Прыгожы, дужы... што гады?
Закружыць вірам пад сасною,
Наш Нёман вечна малады.

А зараз спіць пад тоўстай коўдрай,
Дзівосны Нёман, жур-пявун.
Нашчадак добрага ён рода,
Вольналюбівы балбатун.