На шэрым небе

Татьяна Цыркунова
На шэрым небе толькі хмары,
Нясуць, напэўна, гурбы снега.
Зямныя занясуць абшары,
Пужаюць птушак хуткім бегам.

Ляціць сняжок, нібы зацяты,
Беларужовым мне здаецца.
Навіслі хмарак снежных шаты,
Вакол іх ветрык злёгку в'ецца.

Не выглядае нават сонца,
Схавалася ў кучы хмарак.
Тчэ завіруха валаконца,
Глядзіць навокал з хмурым тварам.

Не бачна ў небе бліскавіцы,
Зіма, у ёй закон суровы.
Лядком пакрыліся крыніцы,
Насупіў лес зялёны бровы.

На шэрым небе бачу хмары...
Зіма... халодны, снежны студзень.
Засыпаў снегам казкі-мары...
Вясна-красуня іх абудзіць.