Брахма глядзиць и смяецца

Роман Цимберов
Брахма глядзіць і смяецца, глядзіць і смяецца
З пыльных брахманскіх нябёсаў на землі Бхараты:
Колькі іх, задаволеных тым, што яны - ні ў чым не вінаватыя,
Ні на пылінку жгучага чорнага перцу.

Не змагаліся ні на баку багоў ані іх супраціўнікаў армій.
Не здольныя да выкрадання кароў ці аскезы,
Адбіваюць і адбываюць з мінулага карму
Якая нанесла на іх усе відавочныя рысы і рэзы.

Нічога не здзейснів, бо усе жыццё прагнулі жаданняў,
Знікнуць у пустэчы нібы ніколі не існавалі.
Прамільгнуць для сусвету як ледзь бачныя здані
Замест таго, каб вырваць у смерці джала.