Ловы

Василь Гардзиенак
Ці помніце, як мы лавілі шчасце,
Як кідалі мы нерат у ваду-
Тады дарма мы памянялі снасці
І вуду прамянялі на бяду.

Хацелася хутчэй, лягчэй і болей-
Узяць сіло ці нерат, каб злавіць.
Нам падалося гэта прагай волі,
Ды воля не магла у сетцы жыць.

І шчасце ў клетку надта не спяшалась,
Для шчасця не працягласць- нават век!
Ды з вудаю сядзець каля імшары
Цярплівасці не мае чалавек.

І сажалка становіцца балотам,
І багнаю становіцца трава...
Ты думаеш, што вуда падвяла?
Ды не...
        Спяшаўся надта ты і потым
Нікуды не паспеў
                і змыла шчасце потам...