Я адда сваё сэрца табе

Николай Кулько
Я аддаў сваё сэрца табе,
Каб трымала яго ты ў руках,
Думкі ўсе бягуць у галаве,
Аб азёрах, палях і лясах.

Раскажы мне гісторыю Русь,
Як шукала ў свеце ты месца,
Я табою ганаруся Беларусь,
Ты мая на стагоддзі нявеста.

Адчуваю ў крыві продкаў кліч,
Дзе стагоддзі агорнутыя смугой,
Дзе гасцям рыхтуюць куліч,
Пачакай ты мабыць нямнога.

Я старонку сваю напішу,
У гісторыі продкаў, так трэба,
Без трывогі наперад я гляджу,
Усяму свету мірнае неба!