Экватар

Станислав Шастак
Экватар пройдзены даўно,
Пачуцямі не стогнуць грудзі.
Старое рэйнскае віно
Жарсці агонь не будзіць.

Ніякай слодычы ў віне,
Яно даўно перабрадзіла.
Начамі толькі сніцца мне
Сцяжына, дзе вясна хадзіла.

Начамі сніцца ціхі плёс
У пышных купах вербалозу
З калейдаскопам крыл стракоз,
Завісшых над сцяной рагозу.

Лагчынка ў засені яліны,
Шаўковае травы мурог
Вуснаў чырвоныя маліны,
Пара дзівосна стройных ног.

Водар нагрэтае хваіны
Казыча ўспамінкам нос
Ускрык прыглушаны дзяўчыны
У малахіце шчасця слёз.

Замардованых цел агні
Пяшчотна астуджае Шчара.
Стракоз вясёлкі ў вышыні.
А на зямлі - мой сон і мара!