I праклiнаючы

Ицхак Скородинский
Неба шынелькай, разадранай
выбухамі
на шматкі.

А-а-а!

Скрозь прарэхі
працякае,
садня,
пераплаўлены хлорам світанак.

Сонца крывавае.
 
Вецер уздымае
пасмяротную пыл,
і-і-і...

У шкілетах дамоў
нават прыкмет жыцця
не відаць.

Здаецца, усё,
але...

Калі апускаецца змрок на разбураны горад

Цуд!
З каменных нор з'яўляюцца чорныя цені,
шэпт і ўсхліпы, малітвы, малітвы, малітвы,
і праклінаючы і гэтых і тых,
у зграі збіваючыся,
дзяцей прыціскаючы
да сябе,
людзі з гэтага пекла ляцяць
што ёсць сілы.

Самі не ведаючы
куды...

А ім стрэлы, стрэлы,
выбухі
ўслед.