Сабака

Василь Гардзиенак
Што ты ходзіш, што скуголіш
               на зары уранні,
Нібы для цябе аднога
               настае світанне,

Паглядзі яшчэ як цёмна,
               паглядзі як млява,
Як хаваецца ў сутонні
               твой сябрук плюгавы.

Цішыня стаіць такая,
               людзі спяць навокал,
Ты жа енчыш як старая
               на хаўтурны покрыў.

Што згубіў, руды сабака,
               што баліць так моцна?
"Шчанюка падзерла зграя,
               ён жа быў ўлюбёнцам...

Адышоў я на хвіліну
               ў сметніку пад'есці,
А яго пагналі ў спіну
               людзі у пад'ездзе.

У марозную завею
               выгналі малога,
І шукаючы мяне
               ён знайшоў чужога...

А чужы галодным быў
               і з сваёю зграяй
Ён дзіцёнка загубіў
               і мяне зняславіў...

Ну а вы цяпер спіцё...
               добра вам у ложку?
Вы ж усё маё жыццё
               раздушылі ножкай...

Вы ж усю маю любоў
               той нагой забілі,
Проста выпхнулі ў мароз,
               кінуўшы у стыні...

Вось цяпер скуголю я
               на зары уранні,
Бо не здольна для мяне
               надысці світанне..."