Пасля мяне...

Василь Гардзиенак
Пасля мяне не назавуць паэтам...
Ці назавуць... ды толькі апасля...
Калі сваю акрэсленую мэту
Ў апошнім вершы занатую я,

Калі згублюся недзе там на ўсходзе,
Не прычакаўшы першае святло...
Мы ўсе незразуметымі уходзім,
Не ўбачыўшы якім яно было...

Мы ўсе прабуем вырвацца, прабіцца,
Расціснуць вусны, сцятыя ушчэнт,
Ды не знаходзяць выхаду рупліўцы
Ці толькі выхад з даху на цэмент...

Запэцканы бетон, сырыя дошкі,
Самотны зэдлік, металічны кут,
Дзве сціплых кветкі пад ягонай ножкай,
Што вырашыў пакінуць вецер тут,

Сівая золь, разбураны падмурак,
Забытае, ледзь бачнае імя...
Пасля мяне не назавуць завулак...
Ці назавуць... ды толькі апасля...