Знойдзены верш

Василь Гардзиенак
Нешта смерці на квадратны метр
Надта многа стала па вясне...
І калі на верш натрапіш гэты,
Ты не пакідай яго сабе...

А спалі яго пры першай спробе
У душы насенне пасадзіць,
Ў гэтым вершы я не увасобіў
Тое, што патрэбна адрадзіць...

Ў гэтых словах толькі цемры пастка,
Недарэчнасць скамянелых сноў,
Потная і вусцішная маска,
Пасма абгарэлых валасоў

І здзічэлы, надарваны голас,
Слізкія кавалкі языка,
Цалкам развярэджаная поласць,
І яшчэ рухомая рука...

Вось яна трымае аркуш гэты,
Намагаючысь злавіць настрой...
Многа смерці на квадратны метр,
І канцэрт дае крывавы мэтр,
Спадзяюся, што канцэрт не твой...