Мой родны кут

Татьяна Календа
Бацькоўскія хаты
Застылі ў цішы
Не ўбачыш нідзе
НавакОл ні душы
Не топяцца печкі
І дым з камінОў
Не ўецца
Даўно у дварах
Дзетвара
Не смяецца.
Ня брэшуць сабакі
Ні тут,ні за рэчкай
Пятух не спявае
Уранку.
Кот-прыгажун
Не ляжыць
На ганку.

Выган пусты
Зарастае травой
Бо няма тут
Каровы
Ужо ні адной
Не відаць
І касцоў
Не звіняць
Іх косы
Травы пакрылі
Буйныя росы

Калісьці было
Мнагалюдна
А зараз
Амаль ні душы
Сэрца рвецца
І ные ад болі
У гэтай застыўшай
Цішы.
Не вярнуць той
Вясковай часіны
Вабіць усіх
Гарадское жыццё.
Няма больш
Цудоўнай мясціны.
Зарастае бур'янам
Усё.
Балюча сціскаецца
Сэрца.....
А за рэчкай...
Звонкі спеў
Салаўя
Раздаецца

11.02.24