Вясною...

Анна Атрощенко
Вясною жыць нам весялей,
Прырода ажывае.
Звініць сінічка ля дзвярэй,
Вясной Зямля спявае.

Знікае хутка неспакой,
Са светам мы з'яднаны.
Вясна прыходзіць за смугой,
Дзень сонейкам сатканы!

   Фота інет.