Рознакаляровы кот

Маша Митенкова
(малюнак таксама мой)

Рознакаляровы жыў на свеце Кот,
У яго заўсёды ўсміхаўся рот.
Белы і блакітны, жоўты і ружовы -
Вось такі прыгожы Коцік каляровы!

"Перафарбаваў бы свой нахабны хвост!" -
Чуў наш мілы Коцік, ходзячы праз мост.
Толькі ён не слухаў злых усякіх слоў.
Падымаў вышэй ён хвосцік зноў ды зноў!

Сонейка свяціла радасна з нябёс -
Гучна муркаў Коцік, не злаваў на лёс.
Сонейка старанна грэла ўсім насы -
Кот яму насустрач уздымаў вусы.

А яшчэ ён марыў зорачку дастаць
З неба. Ён даўно пачаў сасну шукаць.
Кот хацеў узлезці на яе галіну
І адтуль сарваць, як быццам бы маліну,

Зорачку з нябёс у летні зарапад.
Марыў увайсці ён з зоркай у свой сад...
Спраўдзіў мару Коцік рознакаляровы.
Свеціць гэта зорка на ўвесь лес яловы!

Кот яе заўсёды носіць на вусах
І ваўкоў пужае, лісак у лясах.
Толькі вось не вераць іншыя каты,
Коціку гавораць: "Ну не можаш ты

Зорку на сябе нябесную насіць!
Мабыць, гэта толькі просты светлячок".
Коцік адказаў ім: "Зорачку любіць
Буду я сваю, хоць нават павучок,

Бо ўсё роўна будзе зорачка гарэць
Самай цёмнай ноччу і ў лясах густых!"
І працягваў Коцік весела дурэць
Ды бадзёра прыгаць па палях пустых.

А калі халодны дожджык церушыў,
Дык скакаў па лужах Коцік каляровы.
Быццам бы вясёлка, ён над імі плыў,
І шаптала неба ветлівыя словы.