Сапраудыя бацькi

Нина Джумова
Заўсёды Сапраўдная маці,
Боль хоча забраць ў дзіцяці.
Сапраўдны тата заўжды,
Дзіця пазбавіць бяды.
Бароняць бацькі ўдвох,
Кожны, як сэрцам змог,
Таму анёлы з нябёс
Плятуць у адзіна лёс.
Матуля - пяшчота, дабро,
А тата - бяспекі крыло.
За рукі з абедзвюх бакоў
Падтрымка да скону гадоў.
Дзіця для бацькоў назаўжды,
Хоць бацькам сам будзеш ўжо ты.
Заўсёды Сапраўдная маці
Душу сагрэе дзіцяці,
Сапраўдны тата заўжды,
Скажа, што лепшы за ўсіх ТЫ.
Таму падарункам нам стаў
Той дзень, што анёл аб'яднаў,
Дзе маці - пяшчота, дабро,
А тата - падтрымкі крыло.