Зарок

Татьяна Цыркунова
Пэўна, што дала зіма зарок:
Замясці свет белым чыстым снегам.
Круціць ды кідае незнарок
Гурбы снежныя сваім набегам.

Вецер песню гучную завёў:
Стогалосая, не чутна слова.
Нейкую трывогу распавёў:
Зблытаная ветрыка размова.

Круціць снежны віхар-снегапад,
Нібы пасмы валасоў сплятае.
Гукі неяк ладзіць неўпапад,
Гурбы на дарозе намятае.

Пэўна, што дала зіма зарок:
Замарозіць холадам-марозам.
Замятае – не знайсці парог,
Не пустая ад зімы пагроза.