Квiтней Беларусь

Наталья Пекарская
Смехам дзіцячым, радасцю матчынай,
Гонарам бацькі - квітней, Беларусь!

Нашымі творамі, лепшымі вершамі,
Творчасцю яркай - квітней, Беларусь!

Памяццю продкаў, традыцый і святаў.
Песняй вясёлай - квітней, Беларусь!

Сонейкам яркім, птушкамі ў небе,
Мараю светлай - квітней, Беларусь!

20.02.2024