Валянцiне-Барбары

Станислав Шастак
Сястрычка родная мая!
Адна ў мяне ты засталася,
Такая доля нам далася,
Хоць не малой была сям'я!

Між чатырох тваіх братоў
Ты ружай-кветкай расцвітала.
З шыпамі, што і не хавала,
Адказ быў жорсткім пагатоў!

Нібы арлінае крыло,
Тады ўзляталі бровы ў гневе.
Была ты роўнай каралеве
І злым вачэй было святло!

Ды тваё сэрца залатое
Нядоўга жорсткім быць магло:
Імгненне і вачэй святло
Зноў прабачала сінявою.

Так мы раслі. Мае навукі
У танцах ты пераняла.
Пярынкай лёгкаю плыла,
Стан гнуткі ачароўваў рукі.

Ішлі гады. Нашы дарогі
Наш лёс ці доля - развялі
Амаль на два канцы Зямлі
І тым дабавілі трывогі!

А каб сустрэцца не маглі
Ці каб праверыць душ яднанне
Кавід наклікалі, паўстанне,
Па роднай каб прайшлі зямлі.

Ды веру я і сэрцам чую,
Што стрэнемся на горцы ў хаці,
Каб там успомніць бацьку, маці
Сямейку нашу не малую.

Сястрычка! Валька ці Барбара
Няхай нам сонейка усход
Святло даруе многа год,
Каб стала явай наша мара!