Звечарэлаю парой

Татьяна Цыркунова
Звечарэлаю парой
Да мяне прыходзяць вершы.
Цудадзейны маг-настрой,
Часцяком у часе першым.

Прыўзнятасць прынясуць,
Запісаць радок прымусяць.
Сэрца ланцугом скуюць,
Словы шчырыя не схлусяць.

Паэтычны добры лад
Адаб'ецца ціхім словам.
Сфарміруецца расклад:
Вершык напісаць гатова.

Ёсць фантазіі палёт,
Жыццярадасныя гукі.
Рамантычнасці налёт,
Драматычнай музы мукі.

Дапаможа зноў яна,
Не пакіне аніколі.
Невычэрпная казна,
Згустак фантастычнай волі.