Мова часта вызначае...

Юрий Боровицкий
***
Мова часта вызначае
Межы нацый, ці дзяржаў.
А без мовы не бывае
Незалежных, нашых спраў.

І калі пераступаеш
З "калі ласкаю" парог,
Дык адразу адчуваеш,
Дзе жыве тутэйшы Бог.

А калі знікае мова,
Дык знікае і народ.
Ён - дзяржаўнасці аснова
З веку ў век і з году ў год.

Без народа і без мовы -
Не краіна, толькі край.
Ён паўночны, ці паўднёвы,
Ці заходні... Выбірай!

Што нашчадкам ты пакінеш?
Запаведваць як без слоў?
Засмуткуеш і загінеш,
Як валошка без жытоў.

Не, без мовы не бывае
Слушных нацый, ці дзяржаў.
Толькі мова вызначае
Суверэннасць нашых спраў.

Дык шануй сваё багацце,
Размаўляй на ёй, спявай!
Мова родная як маці,
Ты яе не забывай!

07. 02. 2024 г.