Вечар цягне цемру волакам...

Юрий Боровицкий
***
Вечар цягне цемру волакам.
Не развейваюцца хмары.
А на чорным грэбні воблака
Летуценны месяц марыць.

Ачмурэлы вечар волакам
Цягне цемру. Ціха. Хмарыць.
Асядлаўшы грэбень воблака,
Месяц пра каханне марыць.

Цемру цягне вечар волакам,
Падганяюць цемру хмары.
Месяц-рог на грэбні воблака
Пра вясну кахання марыць.

08. 02. 2024 г.