Сидельники

Мария Щелкова Якимович
Па-над Прыпяццю шырокай,
На прыгожых берагах
Цэнтр «Сядзельнікі» высока
Распрасцерся у вяках.

Тут калісці быў і хутар,
(Пару хат яшчэ стаіць),
Адпачынку дом ад трэсту,
Але ж хутка час бяжыць.

І куды не кінеш вокам,
Захапляе краявід!
Тут крынічка недалека,
Дзе святой вады папіць.

Нават назва у крыніцы
(Ад святой Матроны),
Добра-добра «Добрыца»,
Вас напоіць добрым словам!

Ёсць таксама шмат тут скважын
З мінеральнаю вадой,
«Фітабар» - наталі смагу,
Ад хвароб прыймі напой!

Цэнтр наш велічна-празрысты:
Есць жылых тры карпусы,
Тут ландшафт леса-гарысты,
У ляшчынах – абрусы!

Вось будынак нашай школы:
Шмат прыступак ды дзвярэй,
Канферэнцый зал вясёлы,
Ты зайдзі сюды хутчэй!

На шляху – бібліятэка!
Гонар, радасць, цішыня…
Тут тамы паэтаў века,
Ды журналаў мільгатня!

Вось музей, дзе рэчы дзедаў:
Ступа, слоік, пілы, лён…
“Беларускую хатку” ты наведай,
Ды аддай зямлі паклон!

Рушым далей! Медыцынскі
Корпус на гары стаіць,
Ёсць тут вода-  і электра-,
Нават цепла- чым лячыць!

Праз масаж аплікацыйны
Крочым ў саляны пакой!
Гаюча-соле-рэлаксацыйны,
Цішыня тут ды спакой.

Далей праз сталоўку крочым,
Два паверха, есць буфет.
«Смачна есці» чуеш вухам,
Адчуваеш пах салатаў, ды катлет!

На шляху – спартыўны комплекс,
Тры пряцоўкі для дзяцей,
Трэнажоры… - Любіш спорт?
Дык ідзі ж сюды хутчэй!

Вось і клуб: кіно і песні,
Танцы, сцэна, лепшы сябр!
Да наступнай дыскатэкі,
Ўсім «Знаёміцца» - загад!