Пытанне Чаму?

Станислав Шастак
Чаму павінны мы заўжды баяцца?
Чаму не можам жыць мы без нуды?
Пара ўжо можа нам самым прызнацца,
Што вечны страх прыводзіць да бяды.

Штодзённы страх аб тым, далей як будзе?
Заносіць глеямі крыніцы творчых сіл,
Камення глыбамі прыдаўлівае грудзі
Настолькі моцна,  што і белы свет ня міл!

Жыццё становіцца абрыдла, бессэнсоўна,
Калі не маеш планаў і надзей,
Калі табе бясконца ўсяроўна:
Вайна, ці мор знішчаюць род людзей!

Калі ты сам ад страху адзічэеш
І станеш пугалам суседзяў навакол,
Бо ты прагрэс другіх не зразумееш
І на сваім заб’еш з асіны кол.

Чаму не можам жыць і не баяцца?
Тварыць дабро, а не забойстваў грэх!
Зямлі ўсім хопіць - час у тым прызнацца,
Каб курс да шчасця ўзяў яе каўчэг!