Зярняты злосцi сеяць лёгка

Мария Мучинская
Зярняты злосцi  сеяць лёгка,
Падхопiць вецер, разнясе ў раздоллi.
Уздымiцца чарот, трыснёг там
I пусцяць каранi – без нашай волi.

Апусташаць жывое хцiва
Пачнуць пад шэпт з вятрылам у суполцы.
Урэшце, щто на свет радзiлi,
Аблытае, i не дабiцца толку.

Пад дудку нечысцяў у скоках
Не так прыемна  выгiнацца, вiцца.
Схаваць, засыпаць у аблогах!..
Гучыць неверагоднай небылiцай.

Зярняты злосцi  сеяць лёгка,
Ды цяжка не сагнуцца пад iх плёнам,
Што рэжа сэрца, як асока,
Дыктуе па жыццi свае законы.